|
|
|
ЯК ГІСТОРЫЯ ЎПЛЫВАЕ НА СУЧАСНАСЦЬ |
|
НАША ГІСТОРЫЯ СВАБОДЫ Свабода — галоўная маральная і фізічная каштоўнасць, якая дадзена кожнай жывой істоце ад нараджэння. Васіль Быкаў
Дык стойце ж у свабодзе, якую даў вам Хрыстос, і не схіляйцеся зноў пад ярмо рабства. (Ап. Павел, Пасл. да Галатаў, 5-1)
Свабода — гэта не значыць рабіць як хочаш. Свабода — гэта значыць рабіць правільна. (Папа Рымскі Ян Павел ІІ)
Сапраўдная свабода не можа быць дараваная, яе трэба дасягнуць. (Франклін Д. Рузвельт)
Свабода — гэта ўдзел ва ўладзе. (Цыцэрон)
Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і праваx. (Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека) ПРАГРАМА ДЗЕЙНАСЦІ ДЫСКУСІЙНАГА КЛУБА "БЛІЗКАЯ ГІСТОРЫЯ" на 2007—2008 Галоўная тэма года: ЯК ГІСТОРЫЯ ЎПЛЫВАЕ НА СУЧАСНАСЦЬ - Метадычныя сустрэчы сяброў Навуковай Рады і іншых спецыялістаў-гісторыкаў з сябрамі Клуба. Тэмы: збор гістарычнай інфармацыі, праца з крыніцамі, дыскусія пра ўплыў гісторыі на сучаснасць.
- Метадычныя сустрэчы. Тэмы: праца з гістарычнымі крыніцамі ў архівах, бібліятэках, музеях. Знаёмства з фондамі бібліятэк і музеяў.
- Калектыўныя дыскусіі з аўтарамі прац на тэму свабоды.
- Творчыя сустрэчы-дыскусіі з вядомымі гісторыкамі, навукоўцамі, літаратарамі і артыстамі ў Мінску.
- Падрыхтоўка зборніка навуковых нарысаў удзельнікаў Клуба “Падручнік свабоды”.
- Выпуск кампакт-дыска з дапаможнымі метадычнымі матэрыяламі для ўдзельнікаў Клуба.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
“Гісторыя вачыма хатняга фатографа” |
|
Абвешчаны вынікі даследчага гістарычнага конкурсу для школьнікаў КАМУНІКАТ ЖУРЫ “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”– сёмы ў праграме “Блізкая гісторыя”. Арганізатары конкурсу: грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” пры ўдзеле Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і міжнароднай сеткі гістарычных конкурсаў “EUSTORY” Конкурс быў абвешчаны 1 сакавіка 2007 г. Працы прымаліся да 1 лістапада. Конкурс скіраваны на вучняў школ, ліцэяў, гімназій (пачынаючы з 7 класа), навучэнцаў ПТВ, тэхнікумаў, каледжаў (да 19 год, г.зн. школьнага ўзросту).
Усяго на конкурс паступіла 259 прац: Брэсцкая вобл. -- 2, Віцебская вобл. -- 17, Гродзенская вобл. – 6, Гомельская вобл. -- 5, Магілёўская вобл. -- 0, Мінская вобл. --27, Мінск – 202).
У другі тур выйшла 252 працы, у стварэнні якіх брала ўдзел 257 навучэнцаў з 1 базавай і 39 сярэдніх шклол, 1 ліцэя, 7 гімназій і 3, каледжаў
Актыўным удзелам у конкурсе вызначыліся Мінскі машынабудаўнічы каледж, СШ вёскі Дварэц (Дзятлаўскі р-н, Гродзенская вобл.), БШ вёскі Іканы (Барысаўскі р-н, Мінская вобл.), навучальныя ўстановы г. Маладзечна (Мінская вобл.), СШ № 2 г. Сянно (Віцебская вобл.), г. Глыбокае (Віцебская вобл.), гімназія № 21 г. Мінск, СШ № 13, г. Мінск, СШ № 138 г. Мінск
35 чалавек па рашэнні Журы сталі пераможцамі і запрошаны ў Мінск на ўрачыстую цырымонію уручэння прызоў.
Трое пераможцаў возмуць удзел у працы Штогадовай Летняй Школе “EUSTORY” ў Берліне, якая адбудзецца ў жніўні 2008 года.
Журы складалася з дапаможнага і асноўнага. У асноўнае Журы ўваходзілі вядомыя беларускія гісторыкі, літаратары, культуролагі: Віталь Скалабан, Уладзімір Арлоў, Ігар Кузняцоў, Алег Трусаў, Захар Шыбека. Праца Журы складалася з чатырох этапаў. Спярша сакратар вылучыла працы, якія не адпавядаюць умовам конкурсу. Такіх набралося 7. Пасля працы прачытывала ў другім і трэцім туры дапаможнае Журы. Потым асноўнае Журы ў чацвёртым туры прачытывала працы па два разы. У чацвётны тур на разгляд асноўнага Журы выйшла 76 прац.
Урыўкі з працаў-пераможцаў, а таксама цікавыя фрагменты з іншых конкурсных прац будуць апублікаваныя асобнай кніжкай.
|
|
Падрабязней...
|
|
|
ЗАПРАШАЕМ ДА СУПРАЦОЎНІЦТВА |
|
Калі ў Вас ёсць цікавыя прапановы і жаданне супрацоўнічаць, калі ласка, скантактуўцеся з намі! |
|
|
УВАГА! Старонка знаходзіцца ў распрацоўцы! |
|
|
|
|